top of page

ЧОРНАЯ МАПА АКУПАНТАЎ БЕЛАРУСІ ПАВЯРТАЕЦЦА

  • 4 дня назад
  • 1 мин. чтения

Віншуем беларусаў з Днём Волі і павяртаем у паблік Чорную мапу акупантаў. Шчыра жадаем беларускаму народу, каб карнікі і здрайцы з гэтай мапы паўсталі перад справядлівым судом. 👊📛



Зараз мапа даступная па ранейшым адрасе https://blackmap.org з рэдырэктам на люстэрка (https://umap.openstreetmap.fr/ru/map/e-blackmaporg_1377363).


Мы перапрацавалі рэсурс, каб спрасціць працу і скараціць выдаткі на ўтрыманне, але з захаваннем асноўных функцый. Пры гэтым мапа працягвае заставацца праектам, які патрабуе плённай працы:

🔹 пошук інфармацыі;

🔹 апрацоўка, верыфікацыя і аналіз дадзеных;

🔹 падтрымка бота зваротнай сувязі.


Усё гэта праца цэлай каманды, якая патрабуе часу і рэсурсаў. Зараз праект падтрымліваецца толькі на валанцёрскіх высілках. Калі вы жадаеце дапамагчы Чорнай мапе, каб яна працягвала існаваць і развівацца, можаце падтрымаць нас данатам:


BTC: bc1qlurgury4exp7d79lusdfymch8xm9fpr92xk3g8
ETH: 0x8106c9E4479773fdBA6c37b6D7fE4Bee85C04d87
TRX: TLqyyNrADe85LLNw8qzLFCDP1mnDuFPt5K
XMR: 42dBr7LWuYAAmMXUYvist96qjSkfziw8xapQAXJEJuGz1o9GJK1dYTFeJi5Tk4NpnqaL8UZHrxB8Qgf7NNAxTUPLJaykZE3

Зараз кожны можа спампаваць базу BlackMap і развяртаць у сябе лакальна, альбо ставарыць люстэрка старонкі. Але абнаўленні будуць даступныя толькі на blackmap.org (заходзіць з VPN!) і на люстэрку (https://umap.openstreetmap.fr/ru/map/e-blackmaporg_1377363).


🔔 Хутка на мапе ўжо з'явяцца новыя твары!

  • Telegram-icon-on-transparent-background-PNG_edited
  • Twitter
  • Youtube

© 2026 by CyberPartisans

bottom of page